Оршанец Максім Сярнов першым у Віцебшчыне намалатіў 3 тысячы тон зерня
У хлебороба ААТ «Агрокамбінац «Юбілейны» Максима Сернова новы рэкорд сезона на ўборцы ўраджаю. Ён першым у Віцебскай вобласці намалаціў 3 тысячы тон зерня.
Напрамую ў полі лідара жніва-2025 павіншавалі старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Александр Субботин, старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мороз, кіраўніцтва і прафкам гаспадаркі.
У Аршанскім раёне ўборка ўраджаю блізіцца да завяршэння. На раніцу 22 жніўня ўбрана 84% плошчаў, намалочана 113,5 тыс. тон зерня пры ўраджайнасці 48,5 ц/га. У «Юбілейным» на сёння ўбрана 5 296 га зернавых і зернабобавых пры ўраджайнасці 63,2 ц/га. Засталося крыху менш 17 % плошчаў – і жніво-2025 у гаспадарцы фінішуе. Адначасова тут праводзіцца апрацоўка пад азімыя культуры, прэсаванне і звозка саломы, унясенне мінеральных угнаенняў.
Для Максима Сернова стабільны поспех на жніве – гэта ўжо традыцыя. Ён неаднаразова станавіўся пераможцам «Дажынак».
Усяго ж на палях «Юбілейнага» зараз працуюць 24 экіпажы, якія ўжо набліжаюцца да 2-тысячнага намалоту.
Анастасія ТУРОК.
www.orshanka.by
t.me/vitvestiby