Орша. У грамадскім жытлі трэба жыць бяспечна!
Работнікі інспекцыі надзора і прафілактыкі Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць інфармацыйна-растлумачальную працу з жыхарамі і персаналам інтэрнатаў.
У рамках праводзімай прафілактычнай работы для адміністрацыі інтэрнатаў, у якіх рэгіструецца найбольшая колькасць непацверджаных сігналаў «Пажар», даюцца растлумачэнні аб недапушчэнні парушэння жыхарамі правілаў унутранага распарадку і пажарнай бяспекі, а таксама аб сваіх правах у адносінах да ўзаемадзеяння з арганізацыямі, якія абслугоўваюць сістэмы пажарнай аўтаматыкі.
Жыхарам інтэрнатаў інспектары растлумачваюць правілы пажарнай бяспекі, якія неабходна выконваць у будынках і памяшканнях інтэрната, даводзяць інфармацыю па патрабаванням да ўтрымання сістэмы пажарнай аўтаматыкі «Молнія», акцэнтуюць увагу на недапушчэнні дзеянняў, якія спрыяюць выходзе сігналізацыі з ладу, а таксама праводзяць эвакуацыю жыхароў пры спрацоўцы сістэм пажарнай аўтаматыкі, дэманструюць асаблівасці прымянення першасных сродкаў пажаратушэння.