Орша прымае Міжнародны шахматны турнір
На базе Ледавай арэны ў Оршы праходзіць XXIV Міжнародны шахматны турнір.
Усяго ў турніры дзевяць тураў, на сённяшні дзень сыграна тры. Яны праходзяць у некалькіх узроставых катэгорыях.
У групе F гуляюць самыя маленькія шахматысты – 2018 года нараджэння і маладзей, у групах E і D выступаюць хлопчыкі і дзяўчынкі 2016 і 2014 г. р. адпаведна і маладзей, у групе С – юнакі і дзяўчаты 2012 г. нараджэння. Група B – гэта адкрыты турнір для ўсіх жадаючых без аблічэння рэйтынга ФІДЭ, а ў групе А гуляюць як гросмайстры, так і моцныя шахматысты – гэта адкрыты турнір з аблічэннем рэйтынга ФІДЭ.
21 студзеня пройдзе сеанс адначасовай гульні з міжнароднымі гросмайстрамі. Аляксандр Москаленко сыграе з дарослымі шахматыстамі, а міжнародны гросмайстар сярод жанчын Рахіль Эйдэльсон – з дзецьмі. У суботу, 24 студзеня, для ўсіх жадаючых арганізуюць бліц-турнір.
Падвядзенне вынікаў і ўрачыстае закрыццё спаборніцтваў адбудзецца 25 студзеня.





Фота аўтара Аляксандра ТИХОНОВА.
Крыніца orshanka