Орша-2026: як размеркаваліся месцы на XXIV Міжнародным шахматным турніры
Падведзены вынікі XXIV Міжнароднага шахматнага турніру «Орша-2026». Цырымонія закрыцця з узнагароджваннем пераможцаў і прызёраў прайшла 25 студзеня ў Цэнтры культуры «Перамога».
У той жа дзень з ранку быў сыграны заключны 9-ы тур, які вызначыў размяшчэнне ўдзельнікаў у турнірнай табліцы.
У галоўным турніры А за шахматную карону оршанскага турніру змагаліся 72 ўдзельнікі. Месцы ў ім размеркаваліся толькі па дадатковых паказчыках, бо прэтэндэнты набралі аднолькавую колькасць ачкоў. Першае месца заняў міжнародны гросмейстар Павел Понкратов (Москва), 2-е – міжнародны гросмейстар Александр Москаленко (Южно-Сахалинск), 3-е – майстар ФІДЭ Міхаіл Спіжарны (Орша). У жаночай катэгорыі: 1-е – кандыдат у майстры ФІДЭ сярод жанчын Ніка Венская (Мінск), 2-е – Таццяна Червякова (Кастрама), 3-е Вікторыя Дорошава (Гомель).
Турнір В праходзіў без абліку рэйтынга. Лепшыя вынікі паказалі майстар ФІДЭ з Смаленска Дзмітрый Кононенка і Екатерина Рабкоўская (Глыбокае) сярод жанчын.
У турніры С ўдзельнічалі шахматысты 2012 г. р. і маладзейшыя. Пераможцамі сталі Александр Ганькоў (Магілёў) і Мілана Зотова (Смаленск). У турніры D (2014 г. р. і маладзейшыя): Кірыл Жук (Гомель) і Крысціна Мельнік (Магілёў). У турніры Е (2016 г. р. і маладзейшыя): Амвросій Аверкін (Смаленск) і Міраслава Шатыло (Гомель). У турніры F (2018 г. р. і маладзейшыя): Нікіта Абоднюк (Гомель) і Юлія Апалькова (Рязань).
Праходзілі два турніры з нормай бала міжнароднага майстра па 10 ўдзельнікаў у кожным. Пераможцамі сталі міжнародны майстар Дзмітрый Кушко, прадстаўнік шахматнай федэрацыі Ірландыі, і майстар ФІДЭ Кірыл Базырцырэнкаў з Расіі.
У турнірах па рапідзе перамаглі мінчане. У рэйтынгавым – Матвей Савельеў, а ў турніры без абліку рэйтынга сярод удзельнікаў 2014 г. р. і маладзейшых – Даніла Мільяненка. Пераможцы ў бліцы: у рэйтынгавым – Павел Понкратов (Москва), без абліку рэйтынга – Кірыл Жук (Гомель).
У двух сеансах адначаснай гульні з міжнароднымі гросмейстарамі было зроблена па тры нічыі, што кажа пра высокі ўзровень удзельнікаў турніру ў Оршы.
Па выніках каманднага заліку 1-е месца заняла каманда з г. Гомеля, 2-е – СДЮШОР № 8 г. Віцебска, 3-е – СДЮШОР г. Мінска. Рашальным стаў апошні тур, калі нечакана шмат прайграванняў дапусцілі прадстаўнікі смаленскай каманды, якая была ў лідарах, але ў выніку заняла чацвёртае месца з дзевяці.
У цырымоніі ўзнагароджвання прынялі ўдзел начальнік аддзела спорту Оршанскага райвыканкама Снежана Брюзгіна, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі шахмат Ніколай Зарубіцкі і дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках Ігар Оберамка. Пераможцы і прызёры атрымалі памятныя медалі, кубкі і каштоўныя прызы. За дапамогу ў арганізацыі і правядзенні падзякамі адзначаны валанцёры Оршанскага райкама БРСМ. Для ўдзельнікаў мерапрыемства творчыя калектывы РЦК «Перамога» падрыхтавалі яркую канцэртную праграму.







Сяргей СЛЕПЦОВ.
Фота аўтара.
Крыніца orshanka