Арыгінальным падарункам для цудоўнай паловы чалавецтва стаў святочны канцэрт, прысвечаны Дню жанчын
Арыгінальным падарункам для цудоўнай паловы чалавецтва стаў святочны канцэрт, прысвечаны Дню жанчын, які прайшоў у абласной філармоніі ў фармаце тэлевізійнай перадачы «Вечарні Віцебск».
Для сустрэчы з шматдзетнымі маці былі запрошаны «галоўныя адказныя» за жанчын Прыдзіўнскага краю – старшыня аблвыканкама Аляксандр Субботын і старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Гераеў.
Квінтэссенцыяй урачыстасці стала ўручэнне дзяржаўнай узнагароды – ордэна Маці жанчынам за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей.
Іх удастоены прадавец крамы «Марко» ТАА «Марко-сэрвіс» з Глыбокага Юлія Гуляшко, домахазяйкі Наталля Літвінава з Наваполацка, Юлія Лютык і Альга Савіцкая з Віцебска, кантролер-касір крамы «Еўраопт» філіяла ТАА «Еўраторг» у Віцебску Вероніка Малахевіч, работніца філіяла «Талачынскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 147 КУП «Віцебскоблдарстрой» Алла Позняк, аператар электронна-вылічальных машын ТАА «Чыстыя крыніцы» з Оршы Крысціна Раманоўская, аператар машыннага даення МТФ «Дэвіна» філіяла «Цеплічны» РУП «Віцебскэнерга» Альга Салаўёва і дырэктар віцебскага ЧТУП “ШыКом-плюс” Людміла Шотава.
У прадпразднічны дзень мужчыны жадалі жанчынам, каб у кожным доме былі цяпло, ўтульнасць, дастатак і мір, каб іх родныя былі здаровыя, і ўсё развівалася ў пазітыўным ключы.
У ахове здароўя, адукацыі, культуры, аграпрамысловым комплексе, лёгкай прамысловасці, гандлі і фінансава-банкаўскай сферы Віцебшчыны большасць – прадстаўніцы цудоўнага полу. Актыўная грамадзянская пазіцыя, высокі адукацыйны і прафесійны ўзровень, ініцыятыва і адказнае стаўленне да справы сталі неад'емнымі рысамі нашых сучасніц.
Кветкі, словы ўдзячнасці за мацярынскі подзвіг, выступленні харэаграфічных калектываў і салістаў былі адрасаваны гэтым цудоўным жанчынам. Разам з віноўніцамі ўрачыстасці яркія і хвалюючыя моманты свята падзялілі члены іх сем'яў, прысутныя ў зале, і многія іншыя заслужаныя жанчыны Віцебшчыны.