Апублікаваны перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў у Прэзідэнта Беларусі
Сёння апублікаваны перадвыбарныя праграмы ўсіх пяці кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, паведамляе БЕЛТА.
У газеце «Звязда» перадвыбарныя праграмы апублікаваны на беларускай мове, у газеце «Рэспублiка» — на рускай.
Згодна з палажэннем аб парадку выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, зацверджаным ЦВК, кожны кандыдат у Прэзідэнты мае права на бясплатныя выступленні па радыё, тэлебачанні і апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў газеце.
Выбары Прэзідэнта Беларусі прызначаны на 26 студзеня 2025 года. ЦВК зарэгістраваў пяць кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь: дзеючы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, індывідуальны прадпрымальнік Анна Канопацкая, першы сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў.