Аб'яднаная арганізацыя «БРСМ»

Оршанская раённая арганізацыя ОО «БРСМ»

МЫ – Оршанская раённая арганізацыя Аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Мы маладыя, ініцыятыўныя, імклівыя і актыўныя. Радасна сустракаючы кожны дзень, мы пражывем яго разам з нашай Оршаншчынай. МЫ яе маладосць і мы яе жыццё! МЫ моладзь, мы будучыня. МЫ будучыня сваёй сям’і, свайго раёна, сваёй краіны. Разам МЫ зможам усё, і наша маладосць нам дапаможа!!!

Наша дзейнасць

Распрацаваць ідэю, арганізаваць мерапрыемства, правесці падзею, аб’яднаць жыхароў Оршаншчыны. Дапамагчы патрэбным, асвятліць сваю дзейнасць, быць там, дзе патрэбныя, і стаць патрэбнымі паўсюль. Гэта наша жыццё, і мы хочам, каб Вы сталі яго часткай і былі разам з намі!

Прадметам дзейнасці АА «БРСМ» з'яўляецца рэалізацыя моладзевых праграм у галіне патрыятычнага і культурнага выхавання, грамадзянскага фармавання асобы, прапаганды здаровага ладу жыцця, стварэння ўмоў для самарэалізацыі маладых людзей.

Ключавыя напрамкі:
  • Патрыятычнае і культурнае выхаванне
  • Грамадзянскае фармаванне асобы
  • Прапаганда здаровага ладу жыцця
  • Стварэнне ўмоў для самарэалізацыі маладых людзей

Структура арганізацыі

Оршанская раённая арганізацыя АА «БРСМ» налічвае 208 першасных арганізацый, а колькасць саюзнай моладзі дасягае 4870 чалавек.

38 першасных арганізацый школьнікаў 1252 чалавека
8 першасных арганізацый ПТУ, ССУЗаў 1650 чалавек
162 першасных арганізацый працоўнай моладзі 1966 чалавек

Хто можа стаць членам БРСМ?

Членам БРСМ можа быць любы:

  • Грамадзянін Рэспублікі Беларусь
  • Асоба без грамадзянства
  • Іншы грамадзянін, пастаянна пражываючы ў Рэспубліцы Беларусь
  • У веку, як правіла, ад 14 да 31 года
  • Прызнаючы Статут і праграмныя дакументы АА «БРСМ»

Ад таго, як будзе выхавана моладзь, у многім будзе залежаць будучыня нашай краіны. Галоўнай задачай раённага камітэта аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» — аб’яднаць творчую, ініцыятыўную моладзь.

Далучайцеся!

Прыйдзіце да нас, і мы абавязкова знойдзем для вас занятак па душы, дапаможам рэалізаваць вашы ідэі і праекты!

Па ўсіх пытаннях дзейнасці АА «БРСМ» ў Оршанскім раёне Вы можаце звяртацца ў Оршанскі раённы камітэт АА «БРСМ».

Кантакты Оршанскага РК АА «БРСМ»

Па пытаннях дзейнасці АА «БРСМ» ў Оршанскім рэгіёне Вы можаце звяртацца ў Оршанскі РК АА «БРСМ»:

1 сакратар
Трубкина Мария Вадимовна 51-19-84
2 сакратар
Пашин Вячеслав Сергеевич 51-14-10
Гл. спецыяліст
Зятева Анна Владимировна 51-19-84
Гл. спецыяліст
Мосолович Алексей Васильевич 51-14-10
Гл. бухгалтар
Синякова Татьяна Геннадьевна 51-14-10