Агонь не прабачае памылак!
Штогод з прыходам вясны ў Беларусі абвастраецца праблема палоў сухой расліннасці. Грамадзяне працягваюць выжыгваць траву, лічычы гэта бязвіннай практыкай. Аднак такія дзеянні могуць стаць прычынай маштабных пажараў, якія пагражаюць жыццю людзей, прыроднай экосістэме і эканоміцы краіны.
Палы небяспечныя знішчэннем біяразнастайнасці, бо насякомыя, дробныя жывёлы і птушкі. Не варта ўпускаць з увагі, што выдзяленне таксічных рэчываў пры гарэнні травы забруджвае паветра і можа нанесці шкоду чалавеку. Пры некантралюемым гарэнні агонь хутка распаўсюджваецца і можа перайсці на дамы і гаспадарчыя пабудовы. Сярод садоўнікаў бытуе меркаванне, што такім чынам «удобрываецца» глеба. Аднак замест гэтага глеба губляе ўрадлівасць.
Для прадухілення небяспечнай сітуацыі варта прытрымлівацца простых правілаў. Напрыклад, замест спальвання можна выкарыстоўваць кампоставанне або вываз смецця на спецыяльныя пляцоўкі. Неабходна праяўляць асаблівую пільнасць, калі ў доме ёсць дзеці – патлумачце ім небяспеку гульняў з агнём. Не пакідайце вогнішчы без нагляду, тушыце вуглі вадой або пяском. Завсёды майце пад рукой першасныя сродкі пажаратушэння, напрыклад, вядро з вадой або пясок.
Помніце, што згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за выжыганне сухой расліннасці на корню прадугледжана адміністрацыйная адказнасць з накладаннем штрафу да 30 базавых велічынь. А ў выпадку прычынення шкоды ў буйным памеры наступае крымінальная адказнасць.
Палы травы – не традыцыя, а пагроза. Адмовіўшыся ад небяспечнай практыкі, кожны можа ўнесці ўклад у захаванне прыроды і бяспеку краю!