Служба «Адно акно»

Адрас службы

211391, г. Орша, вул. Аляксандра Астроўскага, д. 2

Рэжым працы

Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца: з 08.00 да 17.00
Серада: з 08.00 да 20.00
Субота: з 09.00 да 13.00
Выхадны: нядзеля
Звяртаем Вашу ўвагу!
У службе «адно акно» Аршанскага райвыканкама арганізаваны прыём па папярэднім запісе.
Час прыёму па папярэднім запісе для кансультацый і падачы заяў:
• панядзелак з 10.00 да 12.00
• серада з 18.00 да 20.00
• пятніца з 15.00 да 17.00.
Запіс на прыём ажыццяўляецца па нумары тэлефона 8 (0216) 51-12-45, 142 (у гадзіны працы службы «адно акно»)

Работнікі службы «адно акно»

  • Камеш Марына Уладзіміраўна галоўны спецыяліст аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама (кіраўнік службы «адно акно»)
  • Гваздзёва Вольга Станіславаўна інспектар аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама
  • Ліпкіна Інга Якаўлеўна інспектар аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама
  • Маслоўская Кацярына Сяргееўна інспектар па заявах

Асноўныя задачы службы «адно акно»

  1. Забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу «адно акно» пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур.
  2. Стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з пералікам адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляецца праз службу «адно акно».
  3. Аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.
  4. Забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.
  5. Выдача адміністрацыйных рашэнняў.

Кантактны тэлефон

8 (0216) 51-12-45, адзіны даведачна-інфармацыйны нумар па аказанні кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур — 142.

Для ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці службы «адно акно» неабходна скарыстацца парталам рэйтынгавай ацэнкі

Схема аказання паслуг праз праграмны комплекс
Інфармацыйны матэрыял службы «Адно акно»