Упраўленне па адукацыі Оршанскага раённага выканаўчага камітэта

Агульная інфармацыя па курыруемаму напрамку

У раёне створана сетка падведамасных упраўленню па адукацыі Оршанскага раённага выканаўчага камітэта ўстаноў, якія маюць шматфункцыянальны характар і задавальняюць запыты вучняў і бацькоў у атрыманні якаснай адукацыі.

У раёне дзейнічаюць 106 устаноў адукацыі, з іх:

106 устаноў адукацыі
8 устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі
53 дошкольных устаноў, сярод якіх дзіцячы цэнтр развіцця дзіцяці
38 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (3 гімназіі, 25 сярэдніх школ, 10 школ-камплексаў)
  • Сацыяльна-педагагічная ўстанова: сацыяльна-педагагічны цэнтр, які ўключае дзіцячы сацыяльны прытулак
  • Установы спецыяльнай адукацыі: цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дапаможная школа
  • 4 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Адукацыйны працэс

Адукацыйны працэс у раёне ажыццяўляюць каля 3 тысяч педагогаў. Працаўнікамі сістэмы адукацыі забяспечваецца выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў у галіне «Адукацыя», стабільнае функцыянаванне ўстаноў адукацыі, рэалізуюцца адукацыйныя запыты дзяцей праз арганізацыю факультатыўных заняткаў, аб'яднанняў па інтарэсах, секцый, забяспечваецца бесперапыннае павышэнне кваліфікацыі педагагічнага персаналу, вядзецца актыўная праца па абароне прав і законных інтарэсаў дзяцей, рэалізуецца іх права на пражыванне ў сям'і.

У арганізацыі выхаваўчай працы адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці з'яўляецца стварэнне ўмоў для развіцця, самарэалізацыі асобы дзіцяці з улікам яго ўзроставых, асабістых асаблівасцей, жаданняў і патрэб. У сувязі з гэтым асаблівая ўвага надаецца занятасці вучняў у пазакласны час. Усе большую папулярнасць сярод дзяцей і бацькоў набіраюць установы дадатковай адукацыі.

Інфармацыйная прастора

Адна з асноўных задач — аб'яднанне ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу ў адзінай інфармацыйнай прасторы. У гэтым напрамку за апошнія гады праведзена вялікая праца:

  • усе падведамасныя ўстановы адукацыі падключаны да паслуг высокахуткаснага Інтэрнэту;
  • створана лакальная камп'ютарная сетка ўпраўлення па адукацыі; функцыянуе сістэма электроннага дакументаабароту;
  • у падведамасных установах арганізаваны электронны дакументаабрат;
  • функцыянуе афіцыйны сайт упраўлення па адукацыі (http://goroo-orsha.by/), сайты падведамасных устаноў.

Важная інфармацыя

Упраўленне па адукацыі Оршанскага раённага выканаўчага камітэта паведамляе, што ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2025 г. № 706 «Аб псіхалагічным сумоўі», рашэннем Оршанскага раённага выканаўчага камітэта ад 20 лютага 2026 г. № 292 «Аб псіхалагічным сумоўі», арганізацыяй, якая забяспечвае правядзенне псіхалагічнага сумоўя з фізічнымі асобамі, якія плануюць ажыццяўляць педагогічную дзейнасць, педагогічную дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту, а таксама прэтэндуюць на занятак пасадаў службоўцаў, звязаных з выкананнем выхаваўчых функцый, іншых пасадаў службоўцаў, прафесій працаўнікоў, звязаных з пастаяннай працай з дзецьмі, або займаюць такія пасады, з'яўляецца ўстанова аховы здароўя «Оршанская цэнтральная паліклініка».