Абласны прафсаюзны форум «У адзінстве – будучыня!»
На мемарыяле «Курган Бессмяротнасці» ў Оршы адбыўся ўрачысты мітынг.
Ён быў прысвечаны двум значным падзеям: абласному прафсаюзнаму форуму «У адзінстве – будучыня!» і міжнароднаму праекту «Памяць і Слава артылерыстам».
Ключавой тэмай мерапрыемства стала непераходная каштоўнасць адзінства народа — як у гады вайны, так і ў сучасным свеце. Як правільна было адзначана: «Айцамі і дзедамі нам запаветавана захаваць мір на беларускай зямлі, перадаць будучым пакаленням праўдзіваю гісторыю і захаваць разуменне таго, што адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы – надзейная абарона ад любой пагрозы».
У мітынгу прынялі ўдзел ганаровыя госці:
Хомутоўская Інна Викторовна – старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў.
Пракопьева Анастасія Адамоўна – намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама.
Шматова Марыя Генадзьевна - начальнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Аршанскага райвыканкама.
Патапенка Сяргей Уладзіміравіч – старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Нефёдава Елена Васільеўна – старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.
Пракопчык Віталій Уячаславовіч – намеснік камандзіра па ідэалагічнай працы 51-ай гвардзейскай Аршанскай Красназнаменнай ордэна Аляксандра Нявскага артылерыйскай брыгады.
Мерапрыемства завяршылася мінутай маўчання ў памяць аб загінулых героях і цырымоніяй ускладання кветак і вянкоў да падножжа Кургана.
Удзельнікі форуму таксама наведалі мастацкую галерэю В.А. Громыка, а затым прафсаюзны форум працягнуўся адкрытым дыялогам «У адзінстве - будучыня» і віктарынай «Мы разам - мы адзіны».
Таксама арганізатары форуму запланавалі пераезд у аг.Александрия, дзе пройдзе пешаходная экскурсія па аграгарадку і наведванне Александрыйскай школы. Пераезд на малую радзіму Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Грыгор'евіча Лукашэнкі ў г.п. Копысць. Там пройдзе майстар-клас у ганчарных майстэрнях цэнтра народнага творчасці і рамёстваў.
Мы памятаем. Мы шануем. Мы адзіны.