Абласны моладзевы патрыятычны марафон БРСМ «Памяць»
Маладзёж Оршы прыняў удзел у добраўпарадкаванні Братскай магілы воінам і партызанам у д.Панізоўе.
Навялі парадак на клумбах, ачысцілі плітку ад травы, а таксама ўсталявалі таблічку з QR-кодам у рамках Міжнароднага гістарычна-патрыятычнага праекта «Цифровая звезда».
Цікавы факт: у навядзенні парадку прыняла ўдзел маладая сям'я Чаркасовых. - «Мы патлумачылі нашаму малышу, што тут спачываюць людзі, якія аддалі свае жыцці за мір і свабоду. Ён з цікавасцю назіраў за тым, як мы ўбіралі тэрыторыю і спрабаваў дапамагчы. Важна памятаць пра мінулае і перадаваць гэтыя каштоўнасці наступным пакаленням. Спадзяемся, што наш прыклад натхніць і іншых!»