Аб адказнасці за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў

За непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Артыкулам 24.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за такога роду дзеянні прадугледжана накладанне штрафу ў памеры ад двух да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам для спынення непадпарадкавання супрацоўнікі органаў унутраных спраў маюць права прымяняць фізічную сілу і спецыяльныя сродкі.

За выкарыстанне фізічнай сілы або пагрозы яе прымянення ў адносінах да праваахоўнікаў прадугледжана крымінальная адказнасць.

Санкцыі артыкула 363 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку прадугледжваюць выпраўленчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне свабоды на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне свабоды на тэрмін да двух гадоў.

Шаноўныя грамадзяне, памятайце, што ў любых канфліктных выпадках і сітуацыях існуюць законныя шляхі іх рашэння. Неабходна памятаць, што законныя патрабаванні супрацоўніка міліцыі, прад'яўленыя ў межах яго паўнамоцтваў, абавязковыя для выканання.

Н. ДЕНИСЮК,
начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей
УВД Віцебскага аблвыканкама.

Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.

https://www.orshanka.by/?p=135808