Пра службовыя выданні МНС

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Аршанскім раёне паведамляе, што рэдакцыя РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» выпускае: часопіс «Падаткі Беларусі» і сеткавае выданне «padatak.by».

У ведамасных выданнях МНС плацельшчыкам прапануецца разнаплановая прафесійная інфармацыя аб падаткаабкладанні і бухгалтарскім уліку: каментарыі да актаў заканадаўства, аналітычныя артыкулы экспертаў, разбіранне сітуацый з практыкі, аператыўныя навіны, а таксама рэпартажы аб найважнейшых падзеях у сферах падаткаабкладання і бухгалтарскага ўліку.

У мэтах азнаямлення з сеткавым выданнем «padatak.by», яго функцыяналам і напаўненнем, фізічныя асобы, суб'екты гаспадарання могуць скарыстацца бясплатным дэма-доступам да сеткавага выдання «padatak.by» на 3 (тры) дні.

Сектар інфармацыйна-растлумачальнай працы інспекцыі МНС па Аршанскім раёне

Дадатак