Аб выкананні правілаў паводзін на вадзе!

Асобам, якія наведваюць пляжы, забараняецца: купацца ў забароненых для купання месцах, а таксама ў цёмны час сутак;

употребліваць на пляжах алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы;

купацца ў стане алкагольнага ап'янення і (або) у стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;

заплываць за межы, якія абазначаюць акваторыю пляжа;

падплываць да судоў, плаваючым аб'ектам;

узбірацца на тэхнічныя і папераджальныя знакі, буі, іншыя прадметы;

плаваць на спартыўным інвентары, дошках, ляжачках, бярвёнах, аўтакамерах, надувных матрацах, іншых прадметах;

выкарыстоўваць ратавыя сродкі і абсталяванне не па прызначэнні;

арганізоўваць гульні ў вадзе, звязаныя з нырцём і захопам купаючагася, а таксама здзяйсняць іншыя дзеянні, якія могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку; падаваць ілжывые сігналы трывогі;

пакідаць дзяцей да 14 гадоў без нагляду; праць бялізну, мыць транспартныя сродкі, купаць жывёл.

Забаронена скакаць у ваду з судоў, плаваючых аб'ектаў, мастоў, прыстаняў, грэбляў, дамбаў, іншых гідратэхнічных збудаванняў і прылад, а таксама заход, манеўраванне і стаянка судоў у раёне пляжа і месцаў купання, межы якіх агароджаны буямі.