Новы сучасны фельдзярска-акушэрскі пункт урачыста адкрылі ў Селявшчыне
Новы сучасны фельдшерска-акушэрскі пункт урачыста адкрыты ў Селявшчыне. Ён модульны і нічым не саступае звыклым для нас стацыянарным ФАПам – прасторны, камфортны і шматфункцыянальны. Гэта першы падобны аб'ект аховы здароўя на Віцебшчыне.
"Асноўная каштоўнасць краіны - гэта чалавек. Клопат пра здароўе людзей – прыярытэт дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Асобная ўвага ў нашай краіне ўдзяляецца развіццю медыцыны, у тым ліку на вёсцы. З кожным годам яна становіцца яшчэ больш даступнай і якаснай", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Міхаіл Вішнецкі.