Новы аб'ект памяці з'явіцца ў Оршы!

26 красавіка 2026 года - дзень 40-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС і пачатку ліквідацыі яе наступстваў, што стала трагічнай вяхой у гісторыі Савецкага Саюза, закрануўшы мільёны людзей, змяніўшы лёсы больш за 600 тысяч ліквідатараў катастрофы.  

 

У гэтым годзе ў нашым горадзе плануецца ўрачыстае адкрыццё памятнай зоны, прысвечанай героям-ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС 

 

У 2025 годзе ініцыятары праекта правялі вялікую працу:  

✅ распрацавалі эскізны праект памятнага знака

✅ правялі конкурс сярод аўтараў

✅ узгаднілі рашэнне з Нацыянальнай акадэміяй навук і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь

✅ вырабілі сам памятны знак — усё гэта дзякуючы грамадзянскай ініцыятыве!  

 

Гэта памятная зона - не проста сімвал. Гэта глыбокая дань павагі:  

тым, хто аддаў жыццё, ратуючы іншых

тым, чыё здароўе было падарвана ради будучых пакаленняў

усім, чыя доля назаўсёды змянілася 26 красавіка 1986 года.

 

Няхай памяць жыве. Няхай подзвіг не забываецца