Новыя лаўкі каля ОРЦК «ПОБЕДА» – для вашага камфорту!
Работнікі КУП "Оршанская спецавтобаза" працягваюць добраўпарадкоўваць любімыя месцы адпачынку аршанцаў.
У скверы каля Цэнтра культуры «Перамога» цяпер з'яўляюцца новыя камфортныя лавы, якія зробяць вашыя прагулкі яшчэ прыемнейшымі.
Заклікаем усіх гараджан дбайна адносіцца да элементаў добраўпарадкавання – бо яны створаны для вашага камфорту і адпачынку. Давайце разам захоўваць прыгажосць і ўтульнасць нашага горада!