Незабыўным канцэртам «Зоры TikTok» адкрылі новую пляцоўку «Славянскі базар»
Масштабнае шоу разгарнулася ў 6-тысячным зале Віцебскага спорткомплекса, дзе аб'ядналіся папулярныя блогеры, топавыя выканаўцы і таленавітыя дзіцячыя калектывы. На сцэну да маленькіх паклоннікаў выйшлі Влад Кобякоў, BETSY, Дзіма Дзімыч, Улька Пулька, Анджыліша, Настя Кравчанка, Іван Здонук, Стасья Корсак, Ліза Вертынская, Лера Бернатовіч, Арцём Скороль і іншыя зоркі.
8-гадовая Ксюша абажае творчасць папулярнага тік-токера Дзімы Дзімыча.
Мама дзяўчынкі вырашыла зрабіць ёй прыемнае і як толькі даведалася, што ў Віцебск прыязджаюць куміры дачкі, адразу купіла білеты на канцэрт для яе і ўсёй сям'і.
– Я чакала весялосці і танцаў пад музыку з майго плейліста. Ніколі не бачыла блогераў у жывую, яны аказаліся вельмі мілымі і добрымі, – распавяла Ксюша. Яе мара была пачуць знакаміты трэк пра любоў да Радзімы «Гармошка» ў выкананні любімых беларускіх тік-токераў. Трымаем у курсе: мара дзяўчынкі збылася!
Галіна дакладна ведае, як быць лепшай мамай для сваіх дзяцей. Разам з дачкой і сынам жанчына з задавальненнем танцавала пад маладзёжныя хіты і падпявала беларускому блогеру Владу Кобякову.