Не словам, а справай! Па асабістай ініцыятыве дэпутата Парламента ў Оршы адбылася акцыя па наведзенню парадку на тэрыторыі Кутэйскага мужчынскага манастыра
Удзячны ўсім, хто падтрымаў маю ініцыятыву і прыняў удзел у акцыі! Кутэінскі манастыр - яшчэ адна жамчужына ў бранзавым вянку Аршаншчыны, якая патрабуе нашай увагі.
Тэрыторыя храма вельмі вялікая, таму аказаць дапамогу ў навядзенні парадку на роднай зямлі - наш доўг і абавязак.
Вельмі важна, што гэтая акцыя аб'яднала людзей розных пакаленняў. Такія мерапрыемствы вельмі згуртоўваюць і напаўняюць душу радасцю. Упэўнены, што яны стануць традыцыйнымі! Навядзем парадак разам і зробім нашу малую радзіму прыгожай!