Не дайце агню шанцу: простыя крокі да бяспекі з электраабсталяваннем!

Пажары, выкліканыя неспраўным электраабсталяваннем, прадстаўляюць сабой сур'ёзную пагрозу як для жылых, так і для камерцыйных памяшканняў. Штогод фіксуюцца выпадкі ўзгаранняў, звязаных з пераграваннем і неспраўнасцю электрычных прылад. Каб пазбегнуць трагедыі, важна разумець асноўныя прычыны такіх пажараў і прытрымлівацца рэкамендацый спецыялістаў.

Да асноўных прычын пажараў можна аднесці неспраўнасць зараднай прылады. Выкарыстанне пашкоджаных зарадных прылад можа прывесці да перагравання і кароткага замыкання. Яшчэ адной прычынай з'яўляецца перагрузка электрасеткі. Падключэнне некалькіх прылад да адной разеткі можа прывесці да сапраўднай трагедыі. Не варта халатна адносіцца і да зарадкі мабільных прылад на мяккіх паверхнях. Многія пакідаюць свае прылады на дыванах або ложках падчас зарадкі, забываючы, што гэта можа блакаваць вентыляцыю і прывесці да перагравання. Старыя або пашкоджаныя прылады таксама могуць спрыяць кароткаму замыканню і ўзгаранню. Калі вы заўважылі, што прылада працуе нестабільна або выдае дзіўныя гукі, неадкладна адключыце яе ад сеткі.

Для Вашай бяспекі варта выконваць элементарныя рэкамендацыі па выкарыстанні электраабсталявання рэгулярна правярайце стан зарадных прылад і электрапрылад. Не пакідайце прылады без нагляду падчас зарадкі. Звяртайце ўвагу на тэмпературны рэжым: калі прылада становіцца занадта гарачай, адключыце яе. Усталюйце дома аўтаномны пажарны сігналізатар.