Наталья Абілевіч: «Я буду ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта Беларусі, бо менавіта ад іх залежыць тое, як мы будзем жыць далей»
Выбары Прэзідэнта Беларусі – гэта адна з галоўных падзей у жыцці беларускага народа. Канстытуцыя дала нам права выбіраць будучыню нашай краіны.
– А вы скарыстаецеся гэтым правам 26 студзеня 2025 года? – спыталі мы ў работнікаў Оршанскага авіярамонтнага завода.
Наталля Абілевіч, бухгалтар:
– Так, я буду ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта Беларусі, бо менавіта ад іх залежыць тое, як мы будзем жыць далей, якім будзе дзяржава, эканоміка і палітыка, якімі будзем мы. Так лічаць і мае калегі. Авіярамонтнікі – людзі актыўныя, ініцыятыўныя. І мы скарыстаемся гэтым правам.
Фота Людмілы МАРШАЛОВІЧ.