Знайшлі самых гарачых дзяўчат у Оршы
Упершыню адміністрацыя і прафсаюзны камітэт камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Оршатеплосети» вырашылі правесці сярод сваіх работніц конкурс прыгажосці і грацыі. У адборачным туры прынялі ўдзел сем прэтэндэнтак на перамогу, у фінал выйшлі пяць.
На базе СШ №17 адбыўся фінальны этап конкурсу «Міс «Оршатеплосети», дзе кожнай ўдзельніцы трэба было прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, раскрыць таленты ў пяці спаборніцтвах. За права галоўнага тытула змагаліся галоўны бухгалтар Елена Брайчевская, спецыяліст па маркетынгу Татьяна Рудинская, праграміст Мария Васильева, намеснік галоўнага бухгалтара Татьяна Казакова, вядучы інжынер па ахове працы Екатерина Сумар.
Кожная з удзельніц прадставіла ў відэафармаце сваю візітную картку, расказала пра сям'ю, свае захапленні, працу. Яшчэ адзін этап конкурсу называўся «Мая малая радзіма». Таксама дзяўчаты экспромтам чыталі вершы, арганізоўвалі на сцэне парад талентаў на тэму 80-годдзя Вялікай Перамогі і дэфілявалі ў шыкоўных нарядах.
Хто стане пераможніцай конкурсу «Міс «Оршатеплосети» – пакуль застаецца ў сакрэце. Інтрыга захаваецца да канца кастрычніка. Імя ўладальніцы галоўнага тытула назавуць на ўрачыстым канцэрце, прысвечаным дню ўтварэння прадпрыемства.
Анастасия ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.