Непасрэдна перад Днём медыцынскіх работнікаў у Оршанскім медыцынскім каледжы адбылося ўрачыстае мерапрыемства «Прафесію диктуе час»
Пралогам падзеі стала відовішчавае дэфіле гісторыі медыцынскага касцюма, дзе перад гледачамі паўсталі вобразы чумнага доктара, Флорэнс Найтынгейл, медыцынскіх работнікаў перыяду ВАВ і сучаснасці.
У гонар прафесійнага свята намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Матараў В.А. ўручыў узнагароды членам калектыву, адзначыўшы іх адданасць справе і высокі прафесіяналізм.
Асобная ўвага была ўдзялена выпускнікам Медыцынскай школы для будучых абітурыентаў. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Колечкава І.Н. павіншавала вучняў і ўручыла ім Сертыфікаты аб заканчэнні Школы, падкрэсліўшы важнасць іх далейшага шляху ў сферы медыцыны.
Творчыя нумары падарылі гледачам яркія эмоцыі, ствараючы атмасферу натхнення і ўдзячнасці.
Час выбірае медыцынскіх работнікаў — тых, хто з гонарам нясе адказнасць за здароўе і жыццё людзей.