Пачалася падрыхтоўка да «Аршанскай лыжні»
Лыжную трассу ў агрогарадку Бабінічы апрабаваў асабіста кіраўнік Аршанскага раёна Ігар Мороз. Ён даў старт падрыхтоўцы да фізкультурна-спартыўнага свята «Аршанская лыжня», правядзенне якога запланавана на канец студзеня.
Нагадаем, што ў мерапрыемстве заўсёды ўдзельнічаюць спартсмены і аматары з структурных падраздзяленняў Аршанскага райвыканкама, Аршанскага раённага Савета дэпутатаў, выканкамаў пачатковага ўзроўню, сілавых ведамстваў, работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі, навучэнцы школ, каледжаў і ліцэяў раёна. Аднак з-за цёплых зім апошнія два гады спаборніцтвы не праводзіліся.
Дарэчы, у 2024 годзе ў рамках падрыхтоўкі да раённага свята працоўнікаў сяла «Дажынкі» лыжную базу ў агрогарадку Бабінічы абнавілі: адрамантавалі ўваходную групу і раздевалкі, хокейную каробку.
Як толькі ўсталяваўся па-сапраўднаму зімовы надвор'е, на мясцовым ФОКе запрацаваў пракат спартыўнага інвентару, укаталі лыжную трасу (яе даўжыня складае 1 800 метраў). Актыўна пачалі трэніравацца юныя спартсмены аддзялення лыжных гонак Аршанскай гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерва. У асноўным гэта мясцовыя хлопцы ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў. Некаторыя юныя спартсмены перад навагоднімі святамі прынялі ўдзел у абласных спаборніцтвах у Гарадку. Выхаванка трэнера Віталія Сальнікава Александра Безлюдова нават стала пераможцай у сваёй узроставай катэгорыі 12-13 гадоў.
Зіма – час актыўнага спорту, таму пара намазываць лыжы і адправіцца ў агрогарадок Бабінічы. Лыжная трасса адкрыта для ўсіх жадаючых.
Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА, а таксама прадстаўлена аддзелам спорту і турызму Аршанскага райвыканкама.