На выхадных у Оршы адбудзецца гульня за Суперкубак раёна па міні-футболе

12 студзеня адбудзецца гульня за Суперкубак Аршанскага раёна па міні-футболе.

Як паведамілі журналісту «Аршанскай газеты» ў Аршанскай раённай федэрацыі футбола, на паркеце спарткомплекса «Алімпеец» у гэты дзень сустрэняцца каманды «Flexy-МЧС» і «Аршанскае УМГ».

Пачатак гульні ў 12.00. Уваход свабодны.

Сяргей СЛЕПЦОВ.

https://www.orshanka.by/?p=134980