На встрече с коллективами в Ореховске говорили о киберпреступности

На сустрэчы з калектывамі ў Арэхоўску гаварылі пра кіберазлачыннасць

У рамках Едзінага дня інфармацыі старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мороз сустрэўся з работнікамі прадпрыемстваў, якія знаходзяцца на тэрыторыі г. п. Арэхоўск.

Тэма кібербяспекі застаецца актуальнай для нашага рэгіёна. Штодня ў Аршанскае УВД паступаюць дзясяткі званкоў ад грамадзян, якія трапіліся з дапамогай мабільнага тэлефона на ўлоўкі ашуканцаў і страцілі вялікія грашовыя сумы. А за мінулы перыяд жыхары Віцебскай вобласці аддалі кіберзлачынцам ужо больш за 6 млн беларускіх рублёў.

Пазнавальна, даступна, з канкрэтнымі прыкладамі падчас сустрэчы з калектывамі ААТ «Маяк Высокае», філіяла «Цеплічны», БелГРЭС, ААТ «Арэхоўскі льнозавод» расказваў начальнік аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі УВД Аршанскага райвыканкама Вадзім Лепешынскі аб ашуканстве ў сферы высокіх тэхналогій, пра тое, як злачынцы ўваходзяць у давер да грамадзян, а тыя страчваюць свае крывдныя грошы. Яны спрабуюць запалохваць сваіх ахвяр, ідуць на розныя хітрасці і ўлоўкі і ўсё гэта робяць з дапамогай мабільнага тэлефона. Вадзім Міхайлавіч даў некалькі карысных парад, як не трапіць на ўдочку ашуканцаў, расказаў пра важнасць лічбавай гігіены, а таксама пра супрацьдзеянне экстрэмізму і тэрарызму ў сетцы.

У сваю чаргу кіраўнік Аршанскага раёна Ігар Мороз, звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, нагадаў, што ў наступным годзе ў Арэхоўску пройдзе раённы фестываль працоўнікаў сяла «Дажынкі-2026» і да гэтага маштабнага мерапрыемства ўжо пачалася падрыхтоўка. Пасёлак энергетыкiў ператворыцца. У парадак будуць прыведзены мясцовая бальніца, Дом культуры, вулічна-дарожная сетка, дваровыя тэрыторыі. Благоўсталяць паркі, скверы, устанавяць тэматычныя арт-аб'екты.

Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.

www.orshanka.by