На Витебщине проводятся мероприятия по профилактике домашнего насилия

У Віцебшчыне праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы хатняга гвалту

На тэрыторыі Віцебскай вобласці ў перыяд па 17 студзеня праводзіцца комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, а таксама ў сферы хатняга гвалту.

У 2025 годзе на тэрыторыі Аршанскага раёна зарэгістраваны адзін факт умышленнага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, здзейсненых у адносінах да блізкіх.

За правапарушэнні, здзяйсняемыя ў сферы сямейна-бытавых адносін, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч. 1 арт. 10.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (умышленнае прычыненне цялеснага пашкоджання, не павлекла кароткатэрміновага расстройства здароўя або незначнай стойкай страты працаздольнасці). Правапарушальніку пагражае накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь, грамадскія працы або адміністрацыйны арышт.

Калі гвалтоўныя дзеянні здзяйсняюцца над пацярпелым сістэматычна, вінаватае асоба будзе прыцягнута да крымінальнай адказнасці па арт. 154 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (катаванне), за што прадугледжаны арышт, або абмежаванне свабоды на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне свабоды на той жа тэрмін са штрафам або без штрафа.

Калі вы сталі сведкам хатняга гвалту або самі падвергліся хатняму гвалту, пераканаўчая просьба паведаміць інфармацыю пра гэта па тэлефоне 102 або звярнуцца да ўчастковага інспектара, які вядзе прыём грамадзян у грамадскіх пунктах аховы правапарадку кожную сераду з 17.00 да 20.00.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Е. ЛАПТЫНСКАЯ,
вриод старшага інспектара ООПП МОБ
УВД Аршанскага райвыканкама.

https://www.orshanka.by/?p=135159