На Рэспубліканскую і вобласную дошкі Пашаны занесены тры оршанскія прадпрыемствы
Прэзідэнт Беларусі 23 красавіка падпісаў Указ «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Пашаны пераможцаў спаборніцтва за 2024 год».
Указам вызначаны 60 пераможцаў, якія будуць занесены на Рэспубліканскую дошку Пашаны за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках працы за 2024 год.
Сярод лідараў – Бабініцкі сацыяльны пансионат «Зорны» (кіраўнік Светлана Чэпік). Дарэчы, гэта ўстанова прызнана Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны лепшай у краіне па выніках 2024 года.
На абласной дошцы Пашаны два нашы прадпрыемствы – ААТ «Агрокамбінат «Юбілейны» (кіраўнік Александр Фірсін) і ААТ «Станкозавод «Чырвоны боец» (кіраўнік Віталій Круцько).
У мінулым годзе дырэктар агрокамбіната Александр Фірсін быў удастоены высокай дзяржаўнай узнагароды – ордэна Трудовай Славы, а калектыў прадпрыемства быў занесены на Рэспубліканскую дошку Пашаны. «Юбілейны» на працягу многіх гадоў – лідар у Віцебскай вобласці і ў краіне па многіх паказчыках у сельскай гаспадарцы.
Гардісць Оршанскага раёна і флагман станкабудаўнічай галіны – «Чырвоны боец», які ў гэтым годзе адзначае 125-гадовы юбілей з дня свайго заснавання. Станкі оршанскага вытворцы сёння працуюць больш чым у 115 краінах свету.
Сардэчна віншуем пераможцаў з заслужаным прызнаннем!
Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.
orshanka.by