На раённых «Дажынках» ў Смольянах адкрылі абноўленыя аб'екты
27 верасня агрогарадок Смольяны маштабна сустракаў раённыя “Дажынкі”. У святкаванні ўдзельнічалі першы намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Левковіч, а таксама дэлегацыя Сенненскага раёна.
За кароткі час населены пункт ператварыўся да непазнавальнасці. Благоўпарадкаваны сацыяльныя аб'екты, жыллёвы фонд, Базарная плошча, адрамантаваны дарогі, усталяваны фотазоны і топіярныя кампазіцыі.
З некаторымі з іх азнаёміліся паважаныя госці, якіх сустракаў старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мороз, старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Інна Хомутоўская. Урачыста адкрылася Смольянская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, а ў мясцовай школе – новая футбольная пляцоўка.
Возле абноўленага Цэнтра культуры разгарнулася работа падвор'яў сельскіх саветаў Аршаншчыны. Паважаных гасцей сустракалі з песнямі і пачастункамі. А вось каля палаткі агрокамбіната “Юбілейны” дырэктар прадпрыемства Аляксандр Фірсін прапанаваў прыняць удзел у старажытным абрадзе першаму намесніку старшыні аблвыканкама Сяргею Левковічу і кіраўніку Аршанскага раёна Ігару Морозу ў капустным талаку. Пасля гасцей сустрэлі караваямі і запрасілі прыняць удзел у ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання працоўных сяла.
Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.