На святкаванні ў Оршы працуюць тэматычныя пляцоўкі
Да Дня Перамогі на Гарадской плошчы ў Оршы разгарнулі сваю працу тэматычныя пляцоўкі.
Для таго, каб кожны знайшоў сабе забаўку па душы, арганізатары падрыхтавалі розныя інтэрактывы.
Арганізавана праца гульнявых, забаўляльных, тэматычных пляцовак, а таксама майстар-класаў. Можна паспрабаваць свае сілы ў розных інтэлектуальных конкурсах і віктарынах, наведаць фотазоны або проста адпачыць у кампаніі сяброў.
Вадзім КРАЎЧЭНКА.
Фота аўтара і Віктара СОСНАЎСКАГА.