На каких объектах в Орше побывал заместитель-премьер министра

На якіх аб'ектах у Оршы пабыў намеснік прэм'ер-міністра?

Сёння намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юрый Шулейка з рабочай паездкай пабываў у Аршанскім раёне. Разам з кіраўніком раёна Ігарам Морозам ён азнаёміўся з ходам будаўніцтва кансервавага цэха на ААТ «Аршанскі мясакамбінат».

На філіяле «Савушкін-Арша» віцэ-прэм'ер паглядзеў, як вырабляюць свежыя сыры пад брэндамі SVEŽA і «Савушкін»: фету, брынзу, адыгейскі, моцарэлу, сулугуні і іншыя. Тут жа яму расказалі пра перспектывы развіцця вытворчасці.

Яшчэ адзін важны аб'ект, які наведаў Юрый Шулейка, малочнатаварная ферма на 1 200 галоў КРС побач з аграгарадком Межава, дзе зараз вядзецца маштабная рэканструкцыя.

Аб'ект гатовы ўжо на 55 працэнтаў. Зараз тут выконваюцца будаўніча-мантэжныя работы на ўсіх пазіцыях гэтага комплексу. Завяршаецца будаўніцтва кароўніка, сенажных траншэй, вядзецца работа па пракладцы водаправода і электрычных сетак, пачата абсталяванне інфраструктуры і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.