На базе сярэдняй школы № 13 імя І. І. Якубоўскага адбылося другі этап раённага фестывалю «АртПионер»
Яго арганізатарамі сталі Аршанскі раённы савет Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Аршанскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.
У фестывалі прынялі ўдзел 145 прадстаўнікоў Аршанскай піянерскай арганізацыі. За пераможныя дыпломы навучэнцы спаборнічалі ў трох намінацыях: «Песня ў малюнках» (інсцэніроўка песні), «Мы – новае пакаленне» (выкананне сучасных песень), «Піянерскі рух» (выкананне сучасных і піянерскіх танцаў), у двух узроставых катэгорыях 7-10 гадоў і 10-14 гадоў. Па выніках фестывалю месцы размеркаваліся наступным чынам.
У намінацыі «Песня ў малюнках» (узроставая катэгорыя 7-10 гадоў) дыплом I ступені – калектыў навучэнцаў гімназіі № 1 імя Г. В. Семянова (кіраўнік Г. Орлавіч). Дыплом III ступені таксама ў калектыву навучэнцаў гімназіі № 1 імя Г. В. Семянова (кіраўнік Е. Гаевская).
У намінацыі «Мы – новае пакаленне» у ўзроставай катэгорыі 7-10 гадоў дыплом I ступені ў навучэнкі СШ № 13 імя І. І. Якубоўскага Віталіны Манькоўскай (кіраўнік І. Коваленка). Дыпломам II ступені ўзнагароджаны навучэнка СШ № 17 Гая Шалом Поляков (кіраўнік С. Глод), калектыў навучэнцаў гімназіі № 1 імя Г. В. Семянова (кіраўнік Н. Максимцова) і навучэнка СШ № 9 Аліса Кадукава (кіраўнік С. Ковалев). Дыпломам III ступені наступныя навучэнцы: Яна Коряга – навучэнка Бабініцкай сярэдняй школы (кіраўнік Т. Баслерова), Варвара Лобацевіч – СШ № 3 імя В. С. Короткевіча (кіраўнік І. Солнцава), Богдана Егорова – навучэнка СШ № 8 (кіраўнік Е. Доронина), Всеволод Приставко – навучэнец СШ № 7 (кіраўнік Е. Приставко).
У ўзроставай катэгорыі 10-14 гадоў дыплом II ступені ў скарбонку ўзнагарод дадала навучэнка СШ № 13 імя І. І. Якубоўскага Нигина Кушакова, (кіраўнік І. Коваленко). Дыплом III ступені падзялілі навучэнка СШ № 3 імя В. С. Короткевіча Аліна Мохначава (кіраўнік І. Солнцава) і дуэт навучэнцаў СШ № 9 Софіі Урбановай і Міланы Грыцэвой (кіраўнік С. Ковалёў).
У намінацыі «Піянерскі рух» (узроставая катэгорыя 7-10 гадоў) адзначаны дыпломам I ступені калектыў навучэнцаў СШ № 8 (кіраўнік Е. Шимко). Дыплом II ступені – калектыў «Сэнс» СШ № 13 імя І. І. Якубоўскага (кіраўнік Л. Агатэнка). Дыплом III ступені падзялілі калектыў навучэнцаў СШ № 17 (кіраўнік Е. Гаевская) і калектыў навучэнцаў гімназіі № 1 імя Г. В. Семянова» (кіраўнік Е. Гаевская).