На акцыі «Ноч у музеі» ў Оршы расказалі пра Вялікую Перамогу
Штогод Міжнародны дзень музеяў прынята адзначаць 18 мая. У 2025 годзе да святкавання далучыліся больш за 145 краін свету. Пэўна, найбольш вядомая традыцыя свята – акцыя «Ноч музеяў», якую праводзяць і ў Беларусі. Не стаў выключэннем і наш горад. У мінулыя выходныя ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Громыка прайшоў культурна-развлекательны праект «Ноч у музеі». Мерапрыемства было прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Нягледзячы на пагодныя ўмовы, людзі сталі збірацца каля калегіума езуітаў задоўга да пачатку мерапрыемства. Ёсць у гэтай акцыі нешта загадкавае, прыцягальнае і захапляльнае. Па-іншаму ўспрымаюцца расповеды навуковых супрацоўнікаў, па-іншаму «граюць» прадметы гісторыі, за якімі хаваюцца цэлыя лёсы.
Удзельнікі мерапрыемства не былі расчараваны. Іх чакала нямала цікавага. Атмасфера свята панавала ўжо ў дворыку гістарычнага архітэктурнага комплексу. Некалькі гадзін працягваўся музычна-танцавальны марафон, на канцэрце выступілі лепшыя калектывы Аршаншчыны. Працавала кірмаш майстроў і гандлёвыя рады.
У самой мастацкай галерэі было яшчэ цікавей. Асноўнае месца ў мерапрыемстве, вядома, заняла тэма Вялікай Айчыннай вайны. Працавала мноства інтэрактыўных пляцовак: «Палявыя тыпаграфіі», «Мастацтва Перамогі», «Палявы шпіталь», «А песні таксама ваевалі» і многія іншыя.
Вялікай папулярнасцю карысталася квест-гульня «Аперацыя «Зусім сакрэтна», удзельнікі якой выконвалі незвычайныя заданні, разгадвалі загадкі і рэбусы, успаміналі прыказкі пра вайну, праяўлялі смекалку. Пасля завяршэння квеста дзеці і дарослыя гарача і з вялікім захапленнем абмяркоўвалі гульню.
Арганізатары праводзілі майстар-класы, працаваў міні-кінотеатр, дзе паказвалі фільмы мінулых эпох.
Асобны інтарэс у наведвальнікаў выклікалі фотазоны, дзе можна было зрабіць атмасферныя здымкі на памяць.
Культурна-развлекательны праект «Ноч у музеі», як заўсёды, прайшоў на вышыні і запомніцца кожнаму ўдзельніку надоўга.
Вадзім КРАЎЧЭНКА.
Фота аўтара.