Музей Заслонова ў Оршы запускае цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 80‑годдзю Вялікай Перамогі
Ваенна-гістарычны музей імя Героя Савецкага Саюза К. С. Заслонова запускае цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй.
Цыкл адкрыла культурна-адукацыйная праграма «Заслонов. Пачатак шляху», прысвечаная 115-й гадавіне з дня нараджэння героя. Мерапрыемства адбылося на базе сярэдняй школы № 10 г. Оршы, з 25 снежня 1946 года носячай імя Героя Савецкага Саюза Канстанціна Сяргеевіча Заслонова.
Дзіцяцтва – фундамент нашага характару, які закладвае аснову будучага. У гэты перыяд адбываецца фармаванне ключавых рыс асобы, такіх як эмацыйная ўстойлівасць, сацыяльныя навыкі і базавыя каштоўнасці.
Хлопцы даведаліся пра ўзаемадзеянне яшчэ маленькага Кості з сям'ёй і равеснікамі, а таксама пра досвед першых перамог і няўдач, пра жыццёвыя цяжкасці, што сфармавалі патрыятызм, любоў і жаданне служыць Радзіме.
В. ЮР'ЕВА,
завядуючы Ваенна-гістарычным музеем імя К. С. Заслонова.