МТС, БГУ і ПВТ правядуць маштабны хакатон
Рэгістрацыя на конкурс digital-ідэй адкрыта. Удзельнічаць могуць студэнты ўсіх вышэйшых навучальных устаноў краіны. Каманда-пераможца атрымае 5 тысяч беларускіх рублёў.
Гэта трэці па ліку Хакатон МТС, аднак у гэтым годзе яго фармат пашыраны: узнагародамі таксама будуць адзначаны і каманды, якія занялі 2 і 3 месца.
Заяўку можна запоўніць з 5 па 17 сакавіка на сайце mtshackathon.by. Там размешчана інфармацыя аб умовах і тэхнічным заданні ад кампаніі МТС.
Канкурсантам прапануюць прыдумаць праект з выкарыстаннем NB-IoT — тэхналогіі для развіцця інтэрнэту рэчаў. Гэта стандарт сувязі для абмену дадзенымі паміж «разумнымі» прыладамі. Сферы прымянення NB-IoT самыя розныя: гарадская інфраструктура, транспарт, энергазберажэнне. Для МТС гэта адно з прыярытэтных напрамкаў развіцця.
— МТС чакае свежых ідэй ад таленавітых студэнтаў. Іх погляд на бізнес-задачы нас натхняе, пашырае нашы гарызонты за кошт нестандартных падыходаў. Кожны Хакатон становіцца для ўдзельнікаў незабыўным падзеяй: студэнты могуць праявіць сябе ў якасці стартапераў, пагутарыць з экспертамі кампаніі МТС і аднадумцамі. Усё гэта — правільныя крокі для тых, хто, будучы студэнтам, будуе свой кар'ерны шлях і імкнецца выйсці на рынак працы, ужо маючы за плячыма бэкграўнд гэтага праекта, — падкрэсліла Марыя Канасевіч, кіраўнік групы па сувязях з грамадскасцю кампаніі МТС.
Падчас конкурсу ўдзельнікі змогуць пагрузіцца ў тэматыку, наведаўшы адукацыйныя лекцыі. Каманды пройдуць прамежкавы адбор, а затым прэзентуюць праекты ў фармаце питчаў. У фінале журы вызначыць каманду-пераможцу Хакатона — яна павінна прадставіць найбольш адпаведную пад крытэрыі МТС ідэю або канцэпцыю. Важную ролю пры ацэнцы будзе адыгрываць унікальнасць прапанаваных студэнтамі рашэнняў.
Фінал Хакатона адбудзецца 20 сакавіка 2025 года на ўнікальнай пляцоўцы Бізнес-інкубатара ПВТ, якая акумулюе стартапы і дазваляе ўвасабляць іх у жыццё.