Молодые аграрии Оршанщины побывали на малой родине Президента

Маладыя аграрнікі Оршаншчыны пабывалі на малой радзіме Прэзідэнта

На базе КФХ «СТАРТ ТС» у аг. Хімы адбылася дыялогавая пляцоўка з маладымі спецыялістамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Аршаншчыны.

Мерапрыемства арганізавала ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванню Аршанскага райвыканкама сумесна з прафсаюзам АПК.

Больш за два дзясяткі маладых спецыялістаў павіншавалі намеснік старшыні — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Аршанскага райвыканкама Віталій Вараб'ёў, старшыня Аршанскай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Альга Нікітэнкава, памочнік кіраўніка КФХ «СТАРТ ТС» Андрэй Канстанцінава.

У ходзе размовы за кубкам чаю ўдзельнікі мерапрыемства ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы бліжэй пазнаёміліся адзін з адным і з кіраўніцтвам раёна, расказалі пра сябе, пра працу. А таксама даведаліся шмат цікавага пра фермерскае гаспадарства і пабывалі на яго аб'ектах.

Хлопцы наведалі малую радзіму Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі: пабывалі на «Трафімавой крыніцы», у пякарні ў г.п. Копысь. Па меркаванні ўдзельнікаў мерапрыемства, гэта была вельмі карысная для іх сустрэча, якая ўмацавала жаданне і далей плённа працаваць на Аршаншчыне. Арганізатары дыялогавай пляцоўкі выказваюць падзяку кіраўніцтву КФХ «СТАРТ ТС» за цёплы прыём маладых спецыялістаў.

Людміла МАРШАЛОВІЧ.
Фота аўтара.

www.orshanka.by