МНС інфармуе
У Аршанскім раёне ў перыяд з 09.02.2026 па 15.02.2026 зарэгістраваны тры пажары:
09.02.2026 паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы ў в. Межава Аршанскага раёна. Пацярпелых няма. У выніку пажару ў гаспадарчай пабудове пашкоджаны дах, маёмасць, закураны сцены. Прычына пажару высвятляецца.
10.02.2026 паступіла паведамленне аб пажары ў грамадскай лазні ў г.Орша. У выніку пажару ў лазні пашкоджаны дах, столевае перакрыцце. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
12.02.2026 паступіла паведамленне аб пажары легкавога аўтамабіля ў аг.Барздаўка Аршанскага раёна. Пацярпелых няма. У выніку пажару знішчаны легкавы аўтамабіль. Прычына пажару высвятляецца.
Статыстыка па пажарах па стане на 16 лютага 2026 года
Рэспубліка | Віцебская вобласць | Аршанскі раён | |||
Пажары | Гібель | Пажары | Гібель | Пажары | Гібель |
1403 | 165 | 181 | 26 | 18 | 3 |