Митинг в честь 155-летия со дня рождения Владимира Ильича Ленина прошел в Орше

Мітынг у гонар 155‑годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна адбыўся ў Оршы

22 красавіка 2025 года — у дзень 155-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна ў Оршы адбыўся мітынг, прысвечаны памяці вялікага рэвалюцыянера і заснавальніка Савецкай дзяржавы. Мерапрыемства прайшло каля помніка Леніну, дзе сабраліся прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, ветэраны, моладзь і жыхары горада.

Адкрываючы мітынг, старшыня Аршанскага раённага савета дэпутатаў Інна Викторовна Хомутовская, падкрэсліла гістарычную ролю Леніна ў становішчы беларускай дзяржаўнасці.

«Уладзімір Ільіч Ленін — гэта сімвал эпохі, чалавек, чые ідэі змянілі ход гісторыі. Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі народ атрымаў сваю дзяржаўнасць, пачаў будаваць справядлівае грамадства. Сёння мы шануем яго памяць і павінны памятаць урокі мінулага»,— адзначыла Інна Викторовна.

Першы сакратар Аршанскай раённай Камуністычнай Партыі Беларусі, Аркадий Викторович Есипович у сваім выступленні акцэнтаваў увагу на актуальнасці ленінскіх ідэй у сучасным свеце.

«Капіталізм зноў вядзе чалавецтва да крызісаў і няроўнасці, а ленінскія прынцыпы сацыяльнай справядлівасці застаюцца арыенцірам для тых, хто змагаецца за лепшую будучыню. Наша задача — не толькі памятаць Леніна, але і працягваць яго справу, абараняючы здабыткі працоўных»,— заявіў Аркадий Викторович.

Завяршыўся мітынг ускладаннем кветак да падножжа помніка Леніну.