Мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення зняволеных у фашысцкіх канцлагерах, адбыўся ў Оршанскім раёне
11 красавіка ў Оршанскім раёне адбылася мітынг-рэквием, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Гэтая дата сімвалізуе памяць пра мільёны людзей, замучаных у нацысцкіх лагерах смерці, і служыць напамінам пра важнасць захавання гістарычнай праўды.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Оршанскага райвыканкама і Оршанскага раённага Савета дэпутатаў, пракурор Оршанскага раёна, старшыня яўрэйскай супольнасці, прадстаўнікі Оршанскага раённага савета ветэранаў, сілавыя структуры раёна, грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, жыхары і госці Оршанскага раёна.
У сваіх выступленнях прадстаўнікі ўлады і грамадскіх арганізацый падкрэслілі важнасць захавання памяці пра трагедыю Другой сусветнай вайны, недапушчэння скажэння гісторыі і праяўлення нацызму ў любых формах.
У заключэнні ўдзельнікі ўклалі кветкі і вянкі да помніка, аддаючы дань павагі ахвярам нацызму.
Памяць пра ахвяр фашызму — гэта не толькі смутак, але і папярэджанне будучым пакаленням. Оршанскі раён, як і ўся Беларусь, шануе подзвіг тых, хто выстаяў у гады вайны, і нагадвае пра тое, што падобная трагедыя не павінна паўтарыцца.