Міжнародны аўтапрабег «Дарога Вялікай Перамогі»: памяць, адзінства і патрыятызм
У рамках маштабнага міжнароднага аўтапрабегу «Дорога Вялікай Перамогі» на мемарыяльным комплексе «За нашу савецкую Радзіму» адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Патрыёты Беларусі» дало старт аўтапрабегу, які аб'яднае тысячы людзей з розных краін, каб ушанаваць памяць герояў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Аршанскага райвыканкама, грамадскія дзеячы, ветэраны, моладзь.
З урачыстымі прамовамі выступілі:
Старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў, Інна Викторовна Хомутоўская: «Памяць пра Вялікую Перамогу – гэта звязваючая нітка паміж пакаленнямі. Наш доўг – не толькі шанаваць герояў, але і выхоўваць моладзь у духу патрыятызму і павагі да гісторыі. Такія ініцыятывы, як аўтапрабег, аб'ядноўваюць людзей, умацоўваюць сувязь часоў і нагадваюць пра цану, якую заплаціў наш народ за мір».
Старшыня РГА «Патрыёты Беларусі», Зарубіцкі Мікалай Мікалаевіч: «80 гадоў таму нашы дзеды і прадзеды цаной неверагодных намаганняў і ахвяр разгрому нацызм, падарыўшы нам мір і свабоду. Сёння як ніколі важна захаваць праўду пра тую вайну, перадаць яе будучым пакаленням і супрацьстаяць любым спробам перапісваць гісторыю. Аўтапрабег “Дорога Вялікай Перамогі” – гэта не проста маршрут, гэта сімвал адзінства, павагі да подзвігу савецкага народа і напамін пра тое, што мы абавязаны абараніць здабыткі нашых продкаў».
Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі РГА «Патрыёты Беларусі», Уладзімір Генадзьевіч Бабічаў: «Вялікая Айчынная вайна пакінула незгладзімы след у лёсе кожнай беларускай сям'і. Мы павінны быць годнымі подзвігу нашых продкаў, бережна захоўваць гістарычную памяць і перадаваць яе з пакалення ў пакаленне. Гэты аўтапрабег – яшчэ адзін крок да ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў справе захавання праўды пра вайну».
Удзельнікі мітынгу ўклалі кветкі да мемарыялу, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання і падкрэслілі важнасць захавання гістарычнай праўды.