Медики Оршанщины принимают поздравления с профессиональным праздником

Медыкі Оршаншчыны прымаюць віншаванні з прафесійным святам

У Гарадскім палацы культуры «Орша» прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню медыцынскіх работнікаў.

З прафесійным святам работнікаў аховы здароўя прыйшлі павіншаваць намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Анастасія Прокофьева, галоўны ўрач Аршанскай цэнтральнай паліклінікі Сяргей Карака, старшы благачынны Аршанскага акругі протаіерэй Валерый Серко і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ОЦП Яна Халецкая.

У адрас медыкаў прагучала вельмі шмат цёплых слоў і віншаванняў.

– Ваша высакародная прафесія прысвечана служэнню людзям і заслужана лічыцца адной з самых важных і ганаровых. Работа ў медыцынскай сферы патрабуе высокай кампетэнтнасці, адданасці абранай справе, цярпення і міласэрдзя. Вы ўносіце вялікі асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя Аршанскага раёна, у захаванне лепшых традыцый айчыннай медыцыны, – адзначыла Анастасія Прокофьева.

Пашантоўнымі граматамі і падзякамі рознага ўзроўню за добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм былі адзначаны больш за сотню работнікаў устаноў аховы здароўя нашага рэгіёна. 24 чалавекі занесены на Дошку гонару Аршанскай цэнтральнай паліклінікі.

А творчым падарункам для гледачоў стаў канцэрт з удзелам медыцынскіх работнікаў, салістаў і творчых калектываў ГДК «Орша».

Вадзім КРАЎЧЭНКА.
Фота аўтара.

www.orshanka.by