Медаль и слезы памяти. В Витебске чествовали 90-летнюю бывшую узницу концлагерей

Медаль і слязы памяці. У Віцебску ўшанавалі 90‑гадовую былаю зняволеную ў канцлагерах

«Міру і здароўя блізкім!». Жадае краіне і людзям 90-гадовая былая вязня фашысцкіх канцлагераў Марыя Беляева.

– Мы віншуем вас з надыходзячым светлым святам, Днём Перамогі! Вам давялося шмат перажыць падчас вайны і працаваць на карысць Радзімы пасля яе заканчэння. Дзякуй вам за гэта, жадаем вам моцнага здароўя і міру! – звярнуўся да Марыі Васільеўны кіраўнік адміністрацыі Першага мая Віцебска Еўгеній Семёнычэў, уручаючы матэрыяльную дапамогу і юбілейную медаль «80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».

Падарункі і віншаванні ў гэты дзень былая вязня фашысцкіх канцлагераў атрымала таксама і ад прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і піянерскіх арганізацый устаноў адукацыі Першага мая Віцебска.

– Прыемна, што не забываеце мяне. Галоўнае – мір і здароўе блізкіх, я гэта ведаю, бо шмат бачыла ў жыцці, – звярнулася да гасцей Марыя Беляева. – Калі пачалася вайна, мне было 6 гадоў. З сямі дзяцей я была самай старэйшай, таму дапамагала даглядаць за малодшымі. Была нянькай і ў мамінай сястры, дапамагала цётцы сядзець з маленькім сынам у іншай вёсцы. Так атрымалася, што нас угналі ў Германію, разлучылі мяне з мамай на некалькі гадоў.

Вярнуўшыся ў 1945 годзе ў родную вёску Цаловічы Суражскага раёна Віцебскай вобласці, Маша пайшла ў школу. Аканчыўшы 7 класаў, стала працаваць прыёмшчыкам малака ў вёсцы Дубров'е. А выйшаўшы замуж у 1957 годзе, пераехала ў Віцебск, дзе 33 гады адработала закройшчыцай у ААТ «Класіка індустрыі моды». За шматгадовую працу была ўзнагароджана званнем «Ветеран працы».

Разам з мужам Марыя Васільеўна выхавала троіх дзяцей, якіх, на жаль, ужо няма ў жывых, але былую вязню навещаюць унучкі, іх у яе трое. Чакае Марыя Васільеўна ў госці на 9 Мая сваю унучку, якая зараз вучыць у Мінску. Не пакідае яе без увагі і сацработніца Елена Васільчук, – дапамагае па доме, з цеплынёй і ўвагай адносіцца да былой вязні.

– Марыя Васільеўна вельмі добрая, шмат памятае, нягледзячы на ўзрост. Пра вайну яна не любіць расказваць, як толькі ўспамінае, то ў яе адразу на вочы навяртаюцца слёзы, – сказала Елена Васільчук.

vitebsk-region.gov.by