МЧС: аператыўная абстаноўка за тыдзень
У Оршанскім раёне ў перыяд з 9 па 15 сакавіка зарэгістравана два пажары.
15 сакавіка паступіла паведамленне аб пажары лазні па вуліцы Замковай у аг. Смольяны Оршанскага раёна. Пацярпелых няма. У выніку пажару ў лазні знішчаны дах, столевое перакрыццё, маёмасць, закопчаны сцены. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
15 сакавіка паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме па вуліцы 1905 года ў г. п. Копысь Оршанскага раёна. Пацярпелых няма. У выніку пажару ў доме знішчаны дах, пашкоджана столевое перакрыццё, закопчаны сцены, маёмасць. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Па стане на 16 сакавіка 2026 года ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 1 943 пажары, у якіх загінулі 218 чалавек.
З пачатку года ў Віцебскай вобласці адбылося 243 пажары, у якіх загінулі 39 чалавек. У Оршанскім раёне – 23 пажары, тры чалавекі загінулі.
Оршанскі ГРОЧС.