МАРАФОН ПЕРАМОГІ ідзе па Оршанскім раёне!
17 сакавіка сваё 98 - гадоўе адзначыў ветеран Вялікай Айчыннай вайны Брезгунов Ефім Емельянавіч! Ефім Емельянавіч нарадзіўся ў вёсцы Макаровка Горацкага раёна і ў непоўныя 18 гадоў трапіў на 1-ы Беларускі фронт, дзе быў пулемётчыкам.
Яму давялося вызваляць г. Ковель у Заходняй Украіне, потым была Польшча, дасягнуў Берліна. 9 мая 1945 года наш герой сустракаў у шпіталі, бо танк, на якім знаходзіўся Ефім Емельянавіч, падбілі, і ён загарэўся. За баявыя дзеянні ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
У 1949 годзе Ефім Емельянавіч стварыў сям'ю і ўлаштаваўся працаваць на Аршанскі Льнокомбінат спачатку кіроўцам, потым брыгадзірам, і ў выніку – майстрам. Яго працоўны стаж склаў 45 гадоў. З гэтым цудоўным падзеем ветэрана павіншаваў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аршанскага Льнокомбіната Сяргей Сідзін, старшыня Аршанскага раённага Савета Ветэранаў Зінаіда Сяргееўна Хайчанка, загадчыца аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармацыі і прагназавання ТЦСОН Аршанскага раёна Наталля Камаровская, уручыўшы ветэрану кветкі і памятныя падарункі.
Ефім Емельянавіч з'яўляецца пастаянным атрымальнікам разовых сацыяльна - бытавых паслуг у ТЦСОН, актыўна наведвае ўсе мерапрыемствы. Іменінніку выказалі вялікую падзяку за жыццёвы і працоўны шлях, за подзвіг і вялікі ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы.
#80гадоўМірнагажыцця
#ВетэраныВялікайАйчыннайвайныАршанскагараёна
#марафонПерамогі
#ЯкасныяПаслугіЗалогУспеху
#ВыНеАдзінокі
#МыРадам