Лукашенко: жилье будем строить прежде всего под потребности производства

Лукашэнка: жыллё будзем будаваць, перш за ўсё, пад патрэбы вытворчасці

Жыллё ў Беларусі трэба будаваць перадусім пад патрэбы вытворчасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас рабочай паездкі ў Шклов, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Жыллё будзем будаваць перадусім пад патрэбы вытворчасці. Пад тое, што дае грошы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што акцэнт пры гэтым будзе зроблены на арэндным жыллі, каб забяспечыць ім работнікаў прадпрыемстваў. Гэта ў тым ліку будзе спрыяць развіццю рэгіёнаў, каб не стягваць усё насельніцтва ў Мінск і іншыя буйныя гарады.

Але і ў Мінску Аляксандр Лукашэнка не выключае будаўніцтва арэнднага жылля пад патрэбы прадпрыемстваў.

belta.by