Лукашэнка ўступіў у пасаду Прэзідэнта Беларусі!

Цырымонія інаугурацыі адбылася ў Зале ўрачыстых цырымоній - самым вялікім у Палацы Незалежнасці.

Паклаўшы правую руку на Канстытуцыю, Аляксандр Лукашэнка прамовіў прысягу на беларускай мове:

"Заступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, захоўваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі".

Аляксандру Лукашэнку ўручылі пасведчанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.