Лукашэнка ўзгадзіў перастаноўку кіраўнічых кадраў у міністэрствах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня падчас прыняцця кадравых рашэнняў узгадніў прызначэнне кіраўнікоў у рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Уладзімір Наумовіч узгоднены на пасаду першага намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва. Раней ён працаваў намеснікам міністра эканомікі.
На пасаду першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўзгоднены старшыня Дзяржынскага райвыканкама Максім Лысенка. Уладзімір Должанкаў, які працуе начальнікам бюджэтна-фінансавага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, стане намеснікам міністра адукацыі і будзе курыраваць пытанні адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці.
Начальнік упраўлення каардынацыі галіновых праектаў інфарматызацыі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Юлія Шапкіна ўзгоднена на пасаду намесніка міністра сувязі і інфарматызацыі. Намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны стане Алег Токун. Да гэтага ён працаваў намеснікам начальніка Дэпартамента сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
Сяргей Качан, начальнік галоўнага дзяржаўнага казначэйства Міністэрства фінансаў, узгоднены на пасаду намесніка міністра фінансаў. Намеснікам міністра юстыцыі стане Ірына Степура, якая займала пасаду першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення - начальніка ўпраўлення заканадаўства ў сферах эканомікі і экалогіі галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта.