Лукашенко рассчитывает на установление системного и многопланового взаимодействия с Бангладеш

Лукашэнка разлічвае на ўстанаўленне сістэмнага і шматпланавага ўзаемадзеяння з Бангладэшам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Бангладэш Махамеда Шахабудзіна і грамадзян гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
 
"Упэўнены, што ваша краіна паспяхова пераадолее ўсе складанасці і працягне ўстойлівае развіццё, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць нашых дзяржаў, беларуска-бангладэшскія сувязі па розных напрамках паступова ўмацоўваюцца. У мінулым годзе праведзены шэраг двухбаковых афіцыйных сустрэч на ўзроўні нацыянальных банкаў і міністэрстваў замежных спраў, адбыліся візіты бізнес-кругоў. Спадзяюся, пры Вашай падтрымцы і з улікам нереалізаванага патэнцыялу ў такіх сферах, як прамысловасць, сельская гаспадарка, фармацэўтыка, навука і тэхналогіі, узаемадзеянне набые комплексны, сістэмны і шматпланавы характар".
 
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Махамеду Шахабудзіна добрага здароўя і рэалізацыі планаў, а народу Бангладэш - шчасця і згоды.

belta.by