Лукашэнка прапанаваў агітаваць Таджыкістан уступіць у ЕАЭС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў сагітаваць Таджыкістан уступіць у Еўразійскі эканамічны саюз. Адпаведную заўвагу кіраўнік дзяржавы зрабіў, сустракаючыся з кіраўнікамі ўрадаў краін СНГ і ЕАЭС, якія прыехалі на міжнародныя форумы ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пасля выступлення прэм'ер-міністра Таджыкістана Кохіра Расулзоды кіраўнік дзяржавы сказаў: "Я так разумею, Таджыкістан яшчэ не гатовы ў ЕАЭС уступаць. Міхаіл Уладзіміравіч (зварот да прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішустіна. - Заўв. БЕЛТА), трэба як-небудзь сагітаваць нашага калегу".
У цяперашні час членамі Еўразійскага эканамічнага саюза з'яўляюцца Беларусь, Расія, Кыргызстан, Казахстан і Арменія.